Беларуская мова і літаратура. Дапаможнік для абітурыентаў Ліцэя БДУ

М.М.Казлоўская, І.У.Ківель, Н.Я.Краўцэвіч, В.В.Кушнярэвіч

Выданне змяшчае праграмы ўступных іспытаў у Ліцэй БДУ па беларускай мове і літаратуры, практыкаванні, тэматычныя тэсты і тэставыя комплексы, а таксама адказы да іх. У даведачнай частцы дапаможніка прыведзены сістэматызаваныя тэарэтычныя звесткі па ўсіх раздзелах школьнага курса беларускай мовы і літаратуры, слоўнікі лінгвістычных і літаратуразнаўчых тэрмінаў.
Адрасуецца слухачам падрыхтоўчых курсаў Ліцэя БДУ, абітурыентам, якія паступаюць у Ліцэй БДУ, а таксама ўсім, хто жадае палепшыць свае веды па беларускай мове і літаратуры.